Як зрабіць свой унёсак
Appearance
Далучайцеся
Ці любіце Вы свабоду апраграмаваньня і супольнасьці адкрытага апраграмаваньня? Ці падабаецца Вам апраграмаваньне МэдыяВікі, Вікіпэдыя або якія іншыя бачыны «Вікімэдыі»?
Тады дзяліцеся тут сваімі ўменьнямі і навучайцеся ад іншых удзельнікаў. Гэтая старонка дапаможа вам пачаць, падаўшы агляд галінаў, якімі вы можаце займацца.Зьмест усіх праектаў «Вікімэдыі» выдаюць на ўмовах вольных ліцэнзіяў. Пішыце код для доступу, пераробкі і павелічэньня гэтага агромністага запасу вольных ведаў. Follow the tutorial to get started with the API, available on all MediaWiki wikis, and other APIs for content and Wikidata. Other open data sources, including XML and SQL dumps, are also available.
Наш крынічнік цалкам вольны і адкрыты. Абірайце праект, падавайце латку і выпраўляйце заданьне!
У праектах «Вікімэдыі» выкарыстоўваюць мноства моваў: PHP і JavaScript у МэдыяВікі і яе пашырэньнях, Lua (у шаблёнах) і CSS/LESS (у шкурках), Objective-C, Swing і Java (у мабільных праграмах і Kiwix), Python (у Pywikibot), C++ (у Huggle) або C# (у АўтаВікіБраўзэры). Стварайце робатаў дзеля працы са зьместам і разьмяшчайце ўласныя прылады ў Майстроўні. Hack on mobile apps or on desktop applications. Or help Site Reliability Engineering maintain the server configuration.
Learn more at New Developers/Introduction to the Wikimedia Technical Ecosystem .Выпрабаваньне
Дапамажыце палепшыць якасьць нашых праектаў праз выпрабаваньне PHPUnit, аўтаматызаванае броўзэрнае тэставаньне ў Selenium і безупынную інтэграцыю. Данясіце пра Вашую першую памылку або дапамажыце зь існым данясеньнем пра памылкі.
Як тэхнічны амбасадар, дапамажыце іншым вікімэдыйкам(-цам) з тэхнічнымі пытаньнямі, перадавайце тэхнічныя навіны, каб апавясьціць удзельніц і ўдзельнікаў пра тое, што паўплывае на іх, і далучайцеся да суполкі амбасадараў і сьпісу рассылкі, каб стаць мастом між распрацоўнікамі і Вашай мясцовай вікі.
Ангельскамоўныя дапісчыцы і дапісчыкі могуць палепшыць дакумэнтацыю МэдыяВікі, іншыя істотныя старонкі падтрымкі і насамрэч любую старонку гэтай вэб-бачыны.
Калі вы добра валодаеце іншай мовай апроч ангельскай, вы можаце далучыцца да перакладу гэтай бачыны і апраграмаваньня МэдыяВікі.
Дапамажыце карыстальнікам і распрацоўнікам пры пошуку адказаў у службе падтрымкі або праз каналы зносін МэдыяВікі і сацыяльныя сеткі.
Дапамажыце датарнаваць прынцыпы «Вікімэдыі» ў дызайне да праектаў, якім важная зваротная сувязь наконт досьведу карыстальніц(-каў).
Дапаможнікі і праходжаньні для МэдыяВікі і тэхналёгіяў «Вікімэдыі»
Больш карыснай інфармацыі
Зносіны
- Ёсьць некалькі спосабаў, якімі Вы можаце зьвязацца з супольнасьцю «Вікімэдыі».
- Вы можаце таксама сачыць за навінамі «Вікімэдыі» ў сацыяльнай сетцы і пашыраць іх.
- Вы можаце таксама падпісацца на Тэхнавіны, каб атрымліваць на Вашай старонцы гутарак штотыднёвае падсумаваньне апошніх зьмяненьняў апраграмаваньня без тэхнічнага жаргону.
Рэдагаваньне і абмеркаваньне ў МэдыяВікі
Калі Вы дагэтуль не карысталіся МэдыяВікі:
- Зарэгіструйце Ваш уліковы запіс на mediawiki.org.
- Навучыцеся рэдагаваць вікі-старонкі з дапамогай «Візуальнага рэдактара» або рэдагаваньня крынічніка.
- Можаце вольна правіць Вашую старонку ўдзельніка(-цы). Вы можаце карыстацца Шаблёнам зьвестак пра ўдзельніка. Даведайцеся больш, прачытаўшы ўказаньні Вікіпэдыі.
- Праверце Help:Навігацыя .
- Вы можаце абмеркаваць зьмест кожнай старонкі на яе адпаведнай Старонцы абмеркаваньня. Вы можаце перапісвацца з удзельніцамі(-камі) праз даданьне адкрытага паведамленьня на іх старонках гутарак. Даведайцеся больш на Help:Talk pages .